8 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця назвалі найлепшага краязнаўцу Гродна 2019 года. Узнагароду імя Юзафа Ядкоўскага атрымаў гісторык Мечыслаў Супрон.
Сёлета гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы вызначылі трох кандыдатаў на Прэмію Ядкоўскага. Гэта былі бібліёграфка Любоў Турмасава, гісторык Мечыслаў Супрон і журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч. Болшасць галасоў рада прэміі аддала за гісторыка Мечыслава Супрона.
Мечыслаў Супрон апошнія гады актыўна змагаецца за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. На аснове здабытых ім матэрыялаў ён распрацаваў праект забудовы часткі вуліцы Замкавай з Домам Рыбака, пераканаў забудоўшчыкаў у неабходнасці маштабных раскопак у гэтым месцы і адбудове раёна максімальна блізка да гістарычнага выгляду.
Мечыслаў Супрон некалькі разоў звяртаўся ў паркуратуру па іншых пытаннях, дамогся раскопак на вуліцы Вялікая Траецкая за сінагогай. Разам з даследчыкам Шчукіным ён зрабіў шэраг навуковых 3D-рэканструкцый страчаных і захаваных гродзенскіх будынкаў. Таксама Мечыслаў Супрон змагаецца за аўтэнтычнасць рэканструкцыі Старога замка ў Гродне, якая ўжо падыходзіць да другой чаргі.
— Я задаволены, што атрымаў гэтую ўзнагароду. У некаторым сэнсе для мяне яна нечаканая. Неяк апошнім часам слаба сачу за падзеямі ў культурнай сферы горада, бо маю шмат іншай працы. Таму быў уражаны, што мяне абралі. А так я думаў, што прэмію атрымае Руслан Кулевіч, які цягам апошняга года назбіраў шмат гісторый пра Гродна. Але калі самыя аўтарытэтныя людзі так вырашылі, значыць заслужаная перамога. Мне здаецца, яна за папулярызацыю гісторыка-архітэктурнай спадчыны і абарону старых будынкаў у Гродне, — распавёў Мечыслаў Супрон.
Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага заснаваная ў 2012 годзе гродзенскімі гісторыкамі. Штогод яе ўручаюць тым, хто зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне або папулярызацыю гісторыі Гродна, а таксама паспрыяў захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасьці Гродна і рэгіёна. У розны час прэмію атрымлівалі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы: Андрэй Вашкевіч, Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава, Наталля Канюк, Ігар Лапеха.
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…