Тры гады гродзенец Паша Валанцей (вядомы ў горадзе як Blackstar) ішоў да сваёй мары. 7 лістапада ў Мінску на адкрыцці другой бургернай «Black Star Burger» ён нарэшце сустрэўся з расійскім рэперам Цімаці. Гродзенец павітаўся з вядомым артыстам і атрымаў ад яго фірмовы бургер.
З 2016 года Паша выкарыстоўвае псеўданім BlackStar каб быць бліжэй да лэйбла расійскага выканаўцы. Ён спрабаваў сустрэцца з Цімаці, ездзіў да яго ў Маскву з шампанскім, выпускаў трэкі прысвечаныя артысту. Але сустрэча з рэперам заставалася марай. У 2019 годзе падчас адкрыцця ў Мінску фірмовай бургернай Цімаці гродзенец ажыццявіў мару.
«Быў праведзены вельмі вялікі шлях і, як бачыце, мая мара спраўдзілася, — распавядае Павел. — Я вылучаўся з натоўпу, Цімаці заўважыў мяне адразу, ацаніў майку і пачаставаў бургерам. Мы з ім павіталіся, але вось здымак зрабіць не ўдалося з-за вялікай колькасці прыхільнікаў. Я вельмі шчаслівы, што ажыццявіў сваю мару. Што далей? Напэўна, буду спрабаваць арганізаваць канцэрт Цімаці ў Гродне. Мне здаецца, у начным клубе БАЗА або лядовым палацы будуць не супраць прыняць такога вядома артыста».
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…