Гурт «Бяз назвы» адзначыць у Гродне сваё 20-годдзе

Юбілейны канцэрт беларускамоўнага гурта: B:N з Бярозы пройдзе ў Гродне 22 лістапада. Музыкі абяцаюць выканаць для сяброў і прыхільнакаў найлепшыя хіты, а таксама раяць падрыхтавацца да прыемных сюрпрызаў. Адзін з іх тычыцца чытачоў Hrodna.life — нехта са шчасліўчыкаў можа атрымаць два білеты на канцэрт у падарунак.

За 20 гадоў творчасці гурт выпусціў некалькі альбомаў, каля дзясятка кліпаў і сінглаў. Першы поспех да «безназоўных» прыйшоў у 2002 годзе. Яны ўзялі прыз фестываля «Рок-Кола» за лепшую лірычную песню «Вось такую б…». У той самы год былі выдадзены дэма альбом «Праз сябе» і дэбютны альбом «Не трывай». Ад таго часу гурт быў частым удзельнікам музычных фэстаў Беларусі, Польшчы і Украіны, выступаў на «Басовішчы», «РОКавай Восені», «NO LOGO FEST», браў удзел у тэлефестывалі «На скрыжаваннях Еўропы».

Паводле Сяргея Будкіна з tuzinfm.by «B:N: — гурт, які перажыў усё: сындром першага альбому, крызіс сярэдняга ўзросту, поўную зьмену складу. На сёньня гэтыя музыкі хіба адзіныя зь беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагодзьдзяў, якія ня толькі дажылі да нашых дзён, але і здольныя сабраць на свой канцэрт 500−700 чалавек».

Зараз у складзе гурта выступаюць Алесь Лютыч — вакал, гітара, музыка; Зміцер Харытановіч — ударныя; Павал Яноўскі - гітара; Віталь Дмітрыевіч — бас; Даніла Лях — клавішы; Сяргей Машковіч — тэксты.

Самы свежы альбом: B:N «Шукай сваё» пабачыў свет у 2015 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025