Петыцыя аб тым, каб зрабіць 31 снежня выхадным, з’явілася 28 кастрычніка. Аўтары тлумачылі сваю пазіцыю тым, што выходныя «вельмі станоўча адаб’юцца як на адпачынку грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і на іншых сферах грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай і іншых)». За гэты час яе падпісалі ўжо больш за 11 тысяч чалавек. Onliner.by запытаўся ў прэм’ер-міністра, як на гэта глядзіць ўрад.
— Я да гэтага часу не разумею, чаму 31 снежня просяць выхадны, мне трэба больш паглыбіцца, — адзначыў Румас. — Пра 2-е я больш разумею: аднаго дня мала. А вось пра 31-е чаму?
— Паехаць у госці, прыгатавацца, — патлумачылі журналісты.
— Добра, я абяцаю, што я вывучу гэтае пытанне, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Я пагляджу гэтую петыцыю. Урад выходзіў з ініцыятывай, каб зрабіць выхадны 2 студзеня, а пра 31-е ніхто не казаў. Я і не думаў, што гэта такая вялікая праблема.
Нагадаем, Савет міністраў ужо зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня. З панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня, з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…