Відэасервіс VOKA працягвае весці бясплатныя трансляцыі знакавых пастановак Купалаўскага тэатра ў прамым эфіры. 8 лістапада ўпершыню будзе паказаны спектакль галоўнай сцэны Купалаўскага тэатра — «Дзве душы» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Трансляцыя адбудзецца ў рамках спецыяльнага праекта да 100-га сезона тэатра сумесна з кампаніяй А1.
Спектакль «Дзве душы» пастаўлены па аднайменнай аповесці Максіма Гарэцкага, якой таксама споўнілася 100 гадоў - яна напісана ў 1919 годзе пасля Першай сусветнай вайны. У 2016 годзе гэта філасофская проза ўпершыню была вынесена на тэатральную сцэну рэжысёрам Мікалаем Пінігіным.
«Дзве душы» — гісторыя падмененых у дзяцінстве хлопчыкаў з сялянскай і панскай сем’яў, якія пасталелі і апынуліся ў цэнтры знакавых гістарычных падзей. Аўтары інсцэніроўкі - Максім Клімковіч і Уладзіслаў Ахроменка — адабралі некалькі фрагментаў з аповесці і дапоўнілі ўрыўкамі з іншых тэкстаў Гарэцкага, каб за лёсамі галоўных герояў можна было прасачыць у храналагічным парадку з 1890-х па 1930-я гады.
Дзеянне спектакля нібы перанесена ў старое фотаатэлье: кадр за кадрам за лічаныя секунды змяняюць адна адну дэкарацыі, а на экран трансліруецца відэашэраг з унікальных кадраў кінахронікі пачатку ХХ стагоддзя, здымкаў і дакументаў з архіва акадэміка Радзіма Гарэцкага — пляменніка беларускага класіка. На сцэне з’яўляецца і персанаж самога пісьменніка ў арыштанцкай робе (Максім Гарэцкі быў асуджаны на пяць гадоў высылкі і растраляны ў 1938 годзе).
«Дзве душы» — адзін з самых масавых спектакляў у купалаўцаў. У ім занята амаль уся трупа, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзеці з тэатральных студый — агулам каля 40 чалавек. У ролі падмененых братоў Ігната Абдзіраловіча і Васіля — Раман Падаляка і Іван Кушнярук. У вобразе Максіма Гарэцкага — Аляксандр Паўлаў.
Бясплатная трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры — з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Пачатак паказу — у 19:00.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…