У Гродне кіроўца аўтобуса атрымаў 2 гады «хіміі» праз пасажыра, што ўпаў пад колы, — перадае belta.by са спасылкай на прэс-службу Гродзенскага абласнога суда.
Суд Ленінскага раёна Гродна разгледзеў справу па абвінавачванні кіроўцы гарадскога аўтапарка ў злачынстве, прадугледжаным ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
На адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ў ліпені 2019 вадзіцель аўтобуса спыніўся для высадкі і пасадкі пасажыраў. Дзверы заціснулі руку пенсіянера, які збіраўся зайсці. Аўтобус у гэты час пачаў рухацца, мужчына ўпаў і яго пераехала задняе кола.
«Абвінавачаны меў магчымасць своечасова выявіць у люстэрка задняга віду пацярпелага з бачнымі парушэннямі апорна-рухальнага апарата. У парушэнне патрабаванняў правілаў дарожнага руху, правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў і працоўнай інструкцыі кіроўца аўтобуса праявіў няўважлівасць», — гаворыцца ў паведамленні суда.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб’ёме. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, на тэрмін 5 гадоў. У адпаведнасці з ч.1 ст. 8 закона «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» абвінавачваны вызвалены ад прызначанага асноўнага пакарання часткова тэрмінам на 1 год.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…