Беларусь мае намер пачаць выпуск аўтамабіляў для службаў таксі. Аб планах распавялі ў Міністэрстве прамысловасці, паведамляе АНТ.
Седаны аснасцяць газавым абсталяваннем наваградскага завода — выпрабаванні ўжо праводзіліся. Гэта дазволіць знізіць эксплуатацыйныя выдаткі і зрабіць транспарт экалагічнейшым. З’явяцца на дарогах і моладзевыя гарадскія красоверы айчыннай вытворчасці. З часам на іх усталююць рухавікі еўрапейскага стандарту.
Зараз вядуцца перамовы аб будаўніцтве завода ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», дзе будуць вырабляць рухавікі класа Еўра-6. З імі машыны можна будзе прадаваць у Еўрасаюзе. Пакуль нашы легкавушкі «сыходзяць» ў асноўным на расійскі рынак.
— Завод адкрылі два гады таму. Увесь гэты час сутыкаліся з крытыкай. У нашых людзей як быццам традыцыя лаяць сваё нашмат больш. Нягледзячы на долю скепсісу, завод практычна выйшаў на праектную магутнасць. Праект прадугледжвае выпуск 120 машын у змену, цяпер з канвеера сыходзіць роўна сотня (за той жа час). Завод працуе прыбыткова. У бліжэйшых планах — выпуск машын, падыходных пад катэгорыю Еўра-6. Гэта трэба для выхаду на заходнееўрапейскі рынак, — распавядаў auto.onliner.by і. а. дырэктара завода Генадзь Свідзерскі.
«З прыходам красовера SX11 мы не маем намеру выключаць з вытворчасці Emgrand X7, хутчэй адбудзецца замяшчэнне, — падкрэсліў Генадзь Свідзерскі. — Акрамя таго, мы дапрацавалі седан Emgrand 7 — сабралі эканамічны варыянт, які працуе на газе. Вядома, устаноўка газавага абсталявання не паўплывае на гарантыю. Разлічваем, што гэтую версію машыны будуць выкарыстоўваць у таксі».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…