Навіны

Новая кніга Руслана Кулевіча пра Гродна 1930−40х: калі выйдзе і як замовіць яе ужо зараз

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч ужо некалькі гадоў збірае ўспаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой суственай вайны. З гэтых размоваў паўстаў цыкл артыкулаў, а ў 2018 годзе — першая папяровая кніга.

Зараз аўтар і рэдакцыя Hrodna.life рыхтуюць да выдання другі зборнік успамінаў. Ён будзе большы памерам, там будзе больш фотаздымкаў, лепшай будзе якасць выдання.

Замовіць кнігу можна ўжо зараз са зніжкай на Ulej.by. Пасля выхаду, у снежні 2019, кніга будзе каштаваць даражэй.

Што гэта за кніга?

Гэта не навуковае выданне, як звычайна бывае са зборамі старых успамінаў. Усе запісы размоў прайшлі рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна.

Героі кнігі, якія расказваюць пра «польскі час», акупацыю і першыя пасляваенныя гады, жывуць сёння ў Гродне, а таксама за мяжой. Аўтар адмыслова ездзіў у Польшчу, каб сабраць там успаміны апошні рэпатрыянтаў - людзей, якія нарадзіліся і жылі ў Гродне, але ў 1940−50-я выехалі за мяжу.

Ад аўтара (фрагмент прадмовы да кнігі):

Кніга «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» — гэта працяг цыклу ўспамінаў сталых гродзенцаў, якія я пачаў збіраць у 2017 годзе. Першы зборнік «Горад адзін, успаміны розныя» з шаснаццацю гісторыямі ад жыхароў горада выйшаў у 2018 годзе.

Новая кніга складаецца з 25 гісторый. Большая частка іх запісана ад гродзенцаў, якія ў 1930−40-я гады жылі ў занёманскай частцы горада. Некаторыя гісторыі я прывёз з Польшчы. Там падчас экспедыцыі «У пошуках гродзенцаў» атрымалася запісаць некалькі ўспамінаў рэпатрыянтаў і знайсці дзясяткі старых фотаздымкаў Гродна.

Сярэдні ўзрост герояў кнігі на момант запісу — 90 гадоў. Іх гісторыі звязаныя з жыццём у Гродне за польскім часам, адносінамі з мясцовымі яўрэямі, прыходам саветаў у 1939 годзе, нямецкай акупацыяй і пасляваенным жыццём.Дзесьці старажылы ўспамінаюць адны і тыя ж падзеі, а дзесьці іх расказы разыходзіцца з успамінамі іншых герояў ці афіцыйнай версіяй гісторыкаў.

Я ставіў мэту паказаць жыццё Гродна з боку яго жыхароў, а не так, як гэта выгадна той ці іншай дзяржаве. Гэтыя ўспаміны — у першую чаргу гісторыя Гродна, якую пішуць самі жыхары.

Характарыстыкі кнігі:

  • каля 200 старонак расповедаў пра даўні Гродна
  • 27 успамінаў гродзенцаў, якія нарадзіліся ў 1920−30-я
  • каля 100 фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў з выявамі месцаў, многія з якіх цалкам змяніліся цягам 20 ст.
  • цвёрдая вокладка

Навошта заказваць кнігу?

Кніга будзе карысная кожнаму, хто цікавіцца гісторыя Гродна і Заходняй Беларусі ў першай палове 20 ст.: не толькі прафесійным гісторыкам, але і кожнаму, хто любіць свой горад і сваю краіну.

Заказваючы кнігу праз Ulej.by, вы зэканоміце: пасля выхаду ў кнігарнях яна будзе каштаваць даражэй.

Дзе пачытаць фрагменты?

Успаміны друкаваліся цягам году на сайце Hrodna.life. Вось некаторыя з іх:

Гэтыя і іншыя гісторыі патрапяць у кнігу.

Што яшчэ будзе ў кнізе?

Акрамя ўспамінаў каштоўнай часткай зместу будуць старыя фотаздымкі горада і яго жыхароў з прыватных калекцый герояў кнігі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025