Бацькі хочуць адкрыць у Гродне бясплатную трэнажорную залу для дзяцей з інваліднасцю. Ужо ёсць памяшканне і частка абсталявання. На платформе molamola.by распачаты збор сродкаў на трэнажоры, якіх не хапае.
Рэабілітацыя дзяцей з інваліднасцю часцяком каштуе вялікіх грошай. Асабліва складана, калі адзін з бацькоў не працуе ці гадуе дзіця адзін, або ў сям'і яшчэ некалькі дзяцей, якім таксама трэба купляць цёплую вопратку і аплачваць гурткі.
Ларыса Санюкевіч з Гродна, маці двух двайнят з ДЦП і кіраўнічка сацыяльна-дабрачыннай установы «Рука дапамогі», вырашыла адкрыць у абласным цэнтры спецыяльную трэнажорную залу для дзяцей з інваліднасцю, дзе малыя з ДЦП, мышачнай дыстрафіяй, сіндромам Дауна (як у двухгадовага Ягора на фота) змогуць бясплатна займацца на сучасных трэнажорах пад кіраўніцтвам інструктара.
Многае ўжо зроблена. Ларыса разам з іншымі бацькамі арандавалі памяшканне на вуліцы Болдзіна і цяпер сваімі сіламі робяць там рамонт. Сёе-тое з абсталявання ўжо закуплена, але для паўнавартаснай рэабілітацыі не хапае трох важных трэнажораў. Гэта бегавая дарожка American Motion Fitness 8643E (5080 рублёў), трэнажор «Гроса» (6900 рублёў), пакой сэнсарнай інтэграцыі з наборам падвесных снарадаў «Вялікі Дом совы» (12 000 рублёў). Купля нават аднаго з іх дапаможа вывесці рэабілітацыю на новы ўзровень.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…