Увечары 30 кастрычніка ў адной з вёсак Зэльвенскага раёна ў доме, які выкарыстоўваўся як лецішча, з множнымі целавымі пашкоджаннямі знойдзена цела 64-гадовай жанчыны, паведамляе телеграм-канал СК Беларусі.
Муж і жонка з Гродна 66-ці і 64-гадоў выпілі на лецішчы. У іх паўстаў канфлікт, які перарос у бойку. Мужчына збіў жанчыну. Яна прыгразіла яму выклікам міліцыі, пасля чаго муж нажом нанёс ёй множныя ўдары па розных частках цела. Ад гэтага жанчына памерла на месцы.
Неадкладна на месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Праведзены неадкладныя следчыя дзеянні, выяўленыя і канфіскаваныя розныя прадметы і аб’екты, па якіх плануецца прызначэнне шэрагу даследаванняў. Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 66-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (Забойства).
У цяперашні момант ён затрыманы. У момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў муж знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Раней мужчына да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…