31 кастрычніка ў адной з будаўнічых арганізацый пры разгрузцы з аўтакрана сарвалася бабіна вагай больш за адну тону. Яна ўпала на 55-гадовага рабочага, які стаяў побач. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы, паведамляе телеграм-канал СК Беларусі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Спецыялісты Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы даследуюць стан пад’ёмных прылад і механізмаў.
Следчымі выяўляецца, ці выконваліся патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі як арганізацыяй, так і самім загінулым, адбіраецца дакументацыя па гэтым пытанні. Ацэньваецца правамернасць дзеянняў работнікаў, якім было даручана заданне па разгрузцы. Высвятленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося, працягваецца.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…