Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь толькі выйграла ад рашэньня працягнуць традыцыю адзначаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і ад таго, што адмовілася зносіць помнікі Леніну і праводзіць дэкамунізацыю і люстрацыю", піша «Радыё С**бода» са спасылкай на БЕЛТА.
Лукашэнка перакананы, што рашэньне працягнуць традыцыю адзначаць сьвята 7 лістапада было правільным і краіна ад гэтага толькі выйграла. Паводле яго, захаваўшы сьвята, Беларусь таксама працягнула традыцыю савецкіх часоў рабіць так званыя падарункі ўлады народу.
«Мы захавалі гэта сьвята і падвялі пад яго адпаведную ідэалёгію: будзем заканчваць будоўлі, уборку ўраджаю, падводзіць вынікі і гэтак далей, і падарункі людзям (рабіць. — Рэд.)», — сказаў Лукашэнка.
Як падкрэсьліў Лукашэнка, Беларусь, у адрозьненьне ад суседніх Украіны і Расеі, не адмовілася ад свайго гістарычнага мінулага і ня стала зносіць помнікі савецкіх часоў.
«Я гэта спыніў адразу. У нас гатовыя былі таксама зносіць помнікі, правесьці дэкамунізацыю, люстрацыю — я гэта спыніў. І мы ад гэтага выйгралі. Сёньня пачалі ўсе вяртацца да таго, што крытыкуюць: вось, помнікі зьнесьлі. Мы нікому ня зьнесьлі, захавалі», — сказаў ён.
У 2015 годзе Лукашэнка ў адказ на пытаньне карэспандэнта С**боды пра магчымую дэкамунізацыю і знос помнікаў Леніну ў Беларусі адказаў, што ён не дазволіць зносу помнікаў, бо гэта праца людзей, «пэўнае мастацтва, хоць і часам нягеглае», і гэта наша гісторыя.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…