Пра гэта на нарадзе ў Гродзенскім гарвыканкаме паведаміў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой, піша grodnonews.by.
Вуліца названая ў гонар гісторыка і краязнаўцы Віктара Саяпіна, аўтара трох дзесяткаў кніг пра наш горад. Ён быў сябрам абласнога грамадскага савета па справах культуры і мастацтваў пры аблвыканкаме, членам гарадской тапанімічнай камісіі.
Вуліца стане адной з асноўных магістраляў, якія апаясваюць мікрараён шматпавярховай жылой забудовы. Чатырохпалоснае дарожнае палатно ўжо заасфальтавана, зробленыя кішэні для прыпынку аўтобусаў і маршрутак, пешаходныя дарожкі, ўсталявана асвятленне. Адкрыццё плануецца 5 лістапада.
Узвядзенне новага мікрараёна пачалося больш за год таму. Тут ужо высяцца жылыя шматпавярхоўкі, некаторыя здадзены ў эксплуатацыю. Паралельна з будаўніцтвам жылля пракладваецца дарожная сетка. Дарэчы, у новым мікрараёне яшчэ некалькі вуліц названы імёнамі вядомых гарадзенцаў: былога дырэктара ААТ «Гроднажылбуд» Віктара Глухава, былога дырэктара гімназіі № 1 Гродна Валянціны Макаравай.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…