«Мы атрымалі інфармацыю ад людзей пра тое, што іншаземец, верагодна, упаў са скалы падчас здымкі сэлфі», — паведамляе antaranews.com. Мясцовы начальнік паліцыі пацвердзіў, што беларускі турыст Сяргей Барбушын страціў раўнавагу і ўпаў са скалы Танджунг Мебулу на востраве Балі. У гэты час ён нібыта рабіў сэлфі. Усё здарылася ўвечары нядзелі, піша Onliner.by.
«Так, 27 кастрычніка ў 19:30 па мясцовым часе мы атрымалі ад людзей інфармацыю пра тое, што іншаземец, верагодна, упаў са скалы падчас здымкі сэлфі», — заявіў выданню ад’юнкт-камісар Юсак Агусцінус.
Паліцыя атрымала пашпарт Сяргея Барбушына і арандаваны ім аўтамабіль. «Па папярэдніх дадзеных, мужчына прыбыў на ўцёс без суправаджэння. Там таксама была знойдзена арандаваная белая машына», — сказаў ён.
Балійскай пашукавікі і ратавальнікі шукаюць беларуса з нядзелі. Пошукам перашкаджалі цяжкапраходная мясцовасць і дрэнная бачнасць.
«Ахвяра яшчэ не знойдзена, і, хутчэй за ўсё, яе знесла прыліўной плынню. Пошукавая аперацыя працягваецца», — адзначыў Хары Адзі Пурномо, кіраўнік Балійскага пошукава-выратавальнага кіравання.
У прэс-службе беларускага МЗС Onliner пацвердзілі інфармацыю аб знікненні турыста.
— У цяперашні час вядзецца пошукавая аперацыя, задзейнічаны верталёт. Пасольства Беларусі ў Інданезіі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі праваахоўнымі органамі і сваякамі беларускага грамадзяніна, — сказаў прэс-сакратар замежнага ведамства Анатоль Глаз.
Дапоўнена
Па словах Андрэя, брата зніклага беларуса, у руках Сяргея тэлефона не было.
— Я ведаю, таму што датэлефанаваўся ў той вечар (27 кастрычніка. — Заўвага. Onliner), але ў адказ пачуў голас мясцовага паліцэйскага. Мой брат быў не «інстазадротам», а таленавітым і паспяховым праграмістам, — сказаў Андрэй Барбушын. Больш пра свайго зніклага брата ён гаварыць не пажадаў.
Раней мясцовыя СМІ пісалі пра гродзенца Сяргея як пра заўзятага вандроўцу і аматара серфінгу. Барбушын паспеў пажыць у Інданэзіі, Тайландзе, доўга займаўся серфінгам на Шры-Ланцы.