У пачатку лістапада на даху гандлёвага дома “Нёман” адкрыецца каток. Ён будзе працаваць у зімовы перыяд замест кафэ “Крыша мира”.
Як стала вядома Hrodna.life, на даху гандлёвага дома “Нёман” з’явіўся адмысловы сухі каток з пластыка. Яго збудавалі ў тым месцы, дзе стаялі столікі кафэ.
“Вырашылі выкарыстоўваць нашу пляцоўку і ў зімовы перыяд, – распавядае дырэктар гандлёвага дома “Нёман” Аляксей Яўлаш. Каток – гэта сумесны праект “Вялікага Буфета” і ўнівермага. Ён знаходзіцца на верхняй пляцоўцы, дзе ў летні перыяд працавала кафэ. Мы сталы прыбралі і там заслалі пластык з агароджай. Ён цалкам бяспечны. Адначасова з катком будзе працаваць і кропка з продажам гарачых напояў”.
Уваход на пляцоўку будзе платным. На катку можна будзе катацца на сваіх каньках. Таксама іх можна будзе арандаваць. Кошт пакуль невядомы.



