У пачатку лістапада на даху гандлёвага дома «Нёман» адкрыецца каток. Ён будзе працаваць у зімовы перыяд замест кафэ «Крыша мира».
Як стала вядома Hrodna.life, на даху гандлёвага дома «Нёман» з’явіўся адмысловы сухі каток з пластыка. Яго збудавалі ў тым месцы, дзе стаялі столікі кафэ.
«Вырашылі выкарыстоўваць нашу пляцоўку і ў зімовы перыяд, — распавядае дырэктар гандлёвага дома „Нёман“ Аляксей Яўлаш. Каток — гэта сумесны праект „Вялікага Буфета“ і ўнівермага. Ён знаходзіцца на верхняй пляцоўцы, дзе ў летні перыяд працавала кафэ. Мы сталы прыбралі і там заслалі пластык з агароджай. Ён цалкам бяспечны. Адначасова з катком будзе працаваць і кропка з продажам гарачых напояў».
Уваход на пляцоўку будзе платным. На катку можна будзе катацца на сваіх каньках. Таксама іх можна будзе арандаваць. Кошт пакуль невядомы.