У Гродзенскай вобласці пачынаюць будаваць дома з электрычным ацяпленнем і падагрэвам вады. Гэта звязана з запускам Беларускай АЭС, паведамляе ont.by.
Будоўлю разгарнулі па праграме пашырэння выкарыстання атамнай энергіі. Першымі навасёламі кватэр, дзе ўсё будзе «ад разеткі», стануць жыхары Слоніма. У жыхароў знікне сезонная праблема адключэння цяпла і гарачай вады. Знікнуць трубы газу на кухні, цеплавузлы ў падвалах і цеплатрасы ў дварах. На паверхах для кожнай кватэры з’явіцца па два лічыльніка. Адзін будзе лічыць кілаваты за электраэнергію, другі - за цяпло і падагрэў вады.
Для кожнага такога дома ў двары прыйдзецца будаваць асобную трансфарматарную падстанцыю ў сярэднім на 1 мегават. Ужо ў наступным годзе ўслед за Слонімам аналагічныя шматпавярхоўкі з’явяцца ў Гродне і ўсіх буйных райцэнтрах вобласці.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…