Максім Швед родам з Гродна атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру і 1000 еўра на фестывалі ARTDOCFEST. Гэта адзін з самых вялікіх фестываляў дакументальнага кіно ў Расіі. Прыз атрыманы за фільм «Чыстае мастацтва», які распавядае пра беларускі ЖЭС-арт.
— Для мяне гэта быў нечаканы і вельмі хвалюючы момант. Годных работ шмат і журы напэўна няпроста вылучыць адзін з 21 фільмаў, таму падобныя конкурсы — заўсёды збольшага латарэя. І калі шчаслівы білет дастаецца табе, у рэальнасць таго, што адбываецца, паверыць складана. Цудоўныя пачуцці, спадзяюся, перажыву, — напісаў Максім на сваёй старонцы.
Фільм распавядае пра мастака, які піша карціны ў розных частках горада, і работніц мінскага ЖЭСа, якія штодня зафарбоўваюць надпісы на дамах рознакаляровымі прамавугольнікамі. Максім пачаў распрацоўваць праект у 2016 годзе, калі вучыўся ў польскай кінашколе Анджэя Вайды. На фільм яго натхнілі квадраты або прамавугольнікі, якімі мінскія камунальныя службы зафарбоўваюць тэгі, надпісы і лозунгі на сценах дамоў.
Максім кажа, што «Чыстае мастацтва» — гэта яго афіцыйны дэбют у дакументальным кіно. Першы фільм, зроблены ў індустрыі, а не «самаробак па дружбе і на энтузіязме». Фільм быў зроблены польскімі прадзюсарамі пры фінансавай падтрымцы польскага кінафонда. Большая частка каманды — палякі. Таму першы паказ быў у маі на 59 Кракаўскім фестывалі дакументальнага кіно, адным з самых старэйшых у Еўропе.
У Беларусі прэм’ера адбудзецца 6 лістапада ў кінатэатры «Беларусь» на фестывалі «Лістапад» у рамках нацыянальнай праграмы. Ці пакажуць фільм на радзіме Максіма?
— У родным Гродне хацелася б, вядома, фільм паказаць. Шмат сяброў і сваякоў, якія натхнялі і падтрымлівалі мяне на працягу чатырох гадоў працы над фільмам, вельмі хочуць убачыць вынік, — кажа Максім. Правы на фільм належаць прадзюсарам. Яны і арганізоўваюць паказы. Пакуль каментар у іх атрымаць не ўдалося.
Максім кажа, што пакуль хоча адпачыць пасля праекта. Але ўжо ёсць ідэя для новых здымак і яна тычыцца роднага горада.
— Пакуль прыходжу ў сябе пасля гэтых чатырох гадоў, якія моцна змянілі маё жыццё, і асабліва не думаю аб будучых праектах. Не ўпэўнены, што знойдуцца сілы «гарэць» праектам так доўга. Хоць, вядома, ёсць ідэі, і адна з іх датычыцца гродзенскага заапарка, — кажа рэжысёр.
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «АРТДОКФЕСТ» праводзіцца ў Маскве з 2007 года. На сённяшні дзень гэта самы буйны ў Расіі фестываль дакументальнага кіно па колькасці фільмаў, сеансаў і аб’ёму дзелавой праграмы. Штогод фестываль наведвае каля 20 000 гледачоў, гасцей і ўдзельнікаў. З 2014 года паказы адбываюцца таксама ў Санкт-Пецярбургу і Рызе. У 2019 годзе ўпершыню ўзнагароджанне пераможцаў прайшло ў Рызе. Як кажуць арганізатары фестывалю, іх да гэтага прымусіла палітычная сітуацыя ў Расіі.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…