Ілюстратыўнае фота
24 кастрычніка ў Горадні раптоўна памёр 19-гадовы студэнт унівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яму стала дрэнна падчас перапынку, хлопец упаў. Яго даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць не ўдалося. Меркаваная прычына сьмерці — надзвычай востры мэнінгакокавы сэпсіс, паведамляе «Радыё С**бода».
Прафэсар катэдры інфэкцыйных хваробаў Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Цыркуноў сказаў С**бодзе, што наагул мэнінгакокавая інфэкцыя можа працякаць у выглядзе прастуды, назафарынгіту, у некаторых — у выглядзе мэнінгіту, энцэфаліту, у іншых — у выглядзе сэпсісу з праявамі гемарагічнага сыпу на целе.
«Але ёсьць людзі, арганізм, імунная сыстэма якіх рэагуюць на гэты мэнінгакок вельмі хутка, і разьвіваюцца поліорганныя праявы. На жаль, такія выпадкі здараюцца штогод. Іх няшмат, але яны ёсьць.
Учора мы страцілі пацыента, які загінуў, меркавана, ад надзвычай вострага, маланкавага мэнінгакокавага сэпсісу з разьвіцьцём сэптычнага шоку, кровазьліцьцём, і ўрэшце — летальны вынік. Хвароба разьвівалася настолькі імкліва, што ў стацыянары хлопец правёў каля адной гадзіны. Машына хуткай дапамогі, мінаючы прыёмны пакой, даставіла яго адразу ж у рэанімацыйнае аддзяленьне, і ў стацыянары мы займаліся выключна рэанімацыйнымі мерапрыемствамі.
Гэта бяда, малады хлопец памёр, я сам выказваў спачуваньні і плакаў", — кажа прафэсар-інфэкцыяніст Уладзімер Цыркуноў.
Прафэсар абверг ранейшую інфармацыю пра шпіталізацыю трох студэнтак, якія былі ў кантакце з памерлым.
«Гэта глупства, няма ніводнага чалавека ў нас з падазрэньнямі на мэнінгакокавую інфэкцыю ўжо шмат месяцаў», — заявіў спадар Цыркуноў.
На пытаньне, ці варта прышчапляцца ад мэнінгакокавай інфэкцыі, прафэсар адказаў так:
«Вакцыны ў Беларусі не закупляюцца, таму што захворвальнасьці няма. Па-другое, вакцыны, якія ёсьць у сьвеце, не падыходзяць пад нашы мэнінгакокі».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…