Галасаванне камісіі па выбары брэнда Гродна 24 кастрычніка праходзіла ў два этапы. У першым этапе найбольш галасоў атрымала прапанова гродзенскага дызайнера Андрэя Ціцяка. Брэсцкая студыя GRAFIT заняла другое месца, трэцяе – FOTON MEDIA з Гродна.

Андрэй Ціцяк – 724

GRAFIT – 711

FOTON MEDIA – 683

Але потым адбылося другое галасаванне, у якім вынік быў зусім іншы.

Камісія вырашыла, што тры лідары павінны перайсці ў чарговы этап, у якім паўтарылася галасаванне. Кожны з 19 чальцоў камісіі меў толькі адзін голас. Вынік атрымаўся зусім іншы: 13 галасоў за GRAFIT і па 3 на Андрэя Ціцяка і FOTON MEDIA.

вынікі галасавання за брэнд Гродна

Гэта значыць, што вынік галасавання залежаў не толькі ад меркавання журы, але і ад спосабу галасавання.

Ці быў плагіят?

Даволі высокую ацэнку журы атрымала прапанова дызайн-студыі Сяргея Вераса, якая была лідарам інтэрнэт-галасавання. Карыстальнікі інтэрнэта звярнулі ўвагу, што гэта лога вельмі падобнае да іншага – лога харвацкага горада Амішаль. А яшчэ да лога крамы “Гемма”

бренд Гродно брэнд Гродна лого лога

Дызайнеру Дзмітрыю Гупенцу варыянт перможцаў нагадаў ягоную ўласную працу, створаную некалькі гадоў таму.

“Красное лого очень давно я делал с открытки Саши Костецкой. С этой открытки мы еще делали много мерча для ежегодной конференции “Дни Губерта” в Гродно. Делаем пару не хитрых манипуляций немного осовремениваем и получаем супер креативное лого. Это конечно мое субъективное мнение, Саша сильного плагиата”, – напісаў Дзмітрый у фэйсбуку.

Брэнд Гродна мог быць іншым? Глядзі, як галасавалі чальцы журы і чаму перамог Брэст

Будуць пратэсты?

Лана Глумакова са студыі “На ура” рэзка выказалася ў фэйсбуку пра выбар пераможцы. Дарэчы, на старонцы нашага журналіста Руслана Кулевіча гарачае абмеркаванне брэнда Гродна сабрала больш за 300 каментарыяў!

“Общественность крайне недовольна. Лидеры мнений готовят флешмоб #гроднобезлоготипа. Они будут требовать честного народного голосования без возможности накруток, как это было в первых турах. Многие говорят про петицию. Думаю, «победителям» рано радоваться”, – напісала Глумакова.

А некаторым лагатып ад GRAFIT нагадаў не аленя, але цюленя або мураўеда.

Брэнд Гродна мог быць іншым? Глядзі, як галасавалі чальцы журы і чаму перамог Брэст


“Сказалі змяніць толькі слоган”. Берасцейцы распавялі, чаму іх праект брэнда Гродна перамог у конкурсе

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]