Навіны

Польскія настаўнікі, якіх выгналі з Беларусі, вярнуліся ў Гродна

Польскія настаўнікі, якія ў верасні вымушаныя былі тэрмінова з’ехаць з Беларусі, вярнуліся ў Гродна. Яны атрымалі візы і дазвол на працу.

Настаўнікі Томаш і Малгажата Банашкевіч спачатку не атрымалі дазволу на працу, хаця выканалі ўсе неабходныя фармальнасці. 27 верасня яны мусілі тэрмінова пакінуць Беларусь. Праз месяц яны змаглі вярнуцца і цяпер будуць легальна працаваць у Грамадскай школе імя Стэфана Баторыя пры Саюза палякаў.

Паводле znadniemna.pl, у верасні існавала пагроза, што з Гродна выганяць яшчэ некалькіх настаўнікаў з Польшчы, якія працуюць у школе імя Баторыя і ў грамадскай школе пры Польскай Мацежы Школьнай. У падтрымку настаўнікаў выказаліся не толькі польскія арганізацыі ў Беларусі, але і дыпламаты, а таксама намесніца маршалка Сейма Малгажата Гасеўска, якая 29 верасня наведала Беларусь. У выніку праз некалькі дзён, 3 кастрычніка, стала вядома, што настаўнікі змогуць легальна вярнуцца і працаваць у Гродне.

— Грамадскія школы могуць запрашаць настаўнікаў з Польшчы, бо яны лепш валодаюць мовай, лепш ведаюць канкрэтныя тэрміны. Улічваючы той факт, што ў дзяржаўных школах улады спрабуюць звесці выкладанне польскай мовы да нуля, іх функцыі перайшлі да грамадскіх школаў, — казаў раней пра сітуацыю Анджэй Пачобут, адзін з лідараў Саюза палякаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025