Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. З паўсотні прадстаўленых праектаў члены журы аддалі перавагу праекту брэсцкай студыі «GRAFIT».

«У мяне склалася такое ўражанне, што наша студыя сур’ёзней чым астатнія падышла да падачы гэтага брэнда і паказала, як яго трэба рэалізоўваць у гарадскім асяроддзі і розных рэкламных матэрыялах. Магчыма, сур’ёзны падыход і паўплываў на рашэнне камісіі. Нам было прыемна зрабіць турыстычны брэнд для Гродна. Нам сказалі змяніць толькі слоган. Раней ён быў „Гродна я люблю цябе“. У нас яшчэ ёсць час да 5 лістапада. Але якім ён будзе, я пакуль не магу сказаць», — распавёў прадстаўнік брэсцкай студыі «GRAFIT» Уладзімір Платоненка.

Аўтары так апісалі сваю канцэпцыю:

«За аснову лагатыпа ўзяты герб Гродна, а менавіта — Алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі. Ён з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі і ў той жа час унікальным і непаўторным сімвалам.

Чатыры асноўныя колеры лагатыпа — гэта колеры, узятыя з герба Гродна, і колеры выклікаюць асацыяцыі з прасторным зялёным горадам. Алень на лагатыпе рухаецца наперад, не забываючы сваёй гісторыі і мінулага, на што паказвае паварот яго галавы".

https://www.instagram.com/p/B2mn9phikq6/

Афіцыйна новы турыстычны брэнд Гродна горад прадставіць 5 лістапада.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]