Камісія пры гарвыканкаме падвяла вынікі конкурсу на найлепшы брэнд Гродна. Пераможцам абралі брэндынг-студыю GRAFIT з Брэста. Але іх варыянт лагатыпа яшчэ трэба будзе дапрацаваць, паведамляе “Гродна Плюс”.

Зноў алень! У конкурсе на брэнд Гродна перамаглі дызайнеры з Брэста

Слоган, які прапанавалі аўтары: “Гродна, я люблю цябе!”

Аўтары так апісалі сваю канцэпцыю:

“За аснову лагатыпа ўзяты герб Гродна, а менавіта – Алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі. Ён з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі, і ў той жа час унікальным і непаўторным сімвалам.

Чатыры асноўныя колеры лагатыпа – гэта колеры, узятыя з герба Гродна, і колеры выклікаюць асацыяцыі з прасторным зялёным горадам. Алень на лагатыпе рухаецца наперад, не забываючы сваёй гісторыі і мінулага, на што паказвае паварот яго галавы”.

Пры гэтым асноўная мова лагатыпа – руская, а беларуская пазначана як дадатковая. Паводле інфармацыі ад чальцоў камісіі, дапрацаваны фінальны варыянт, які будзе прэзентаваны 5 лістапада, будзе мець асноўную беларускамоўную версію.


“Сказалі змяніць толькі слоган”. Берасцейцы распавялі, чаму іх праект брэнда Гродна перамог у конкурсе

https://www.youtube.com/watch?v=G1SlePWJGmc&feature=youtu.be

Лідара пакуль няма: выбары турыстычнага брэнда Гродна зноў перанеслі

У Гродне абралі фіналістаў конкурсу на турыстычны брэнд горада