Гістарычны квартал за сінагогай. Фота з архіву Hrodna.life
У Гродне плануюць аднавіць яўрэйскую школу за сінагогай і адмовіцца ад «шкла і бетону» пры будаўніцтве і рэканструкцыі ў гістарычным цэнтры. На нарадзе ў аблвыканкаме абмеркавалі пытанні, якія тычацца забудовы ў гістарычным цэнтры горада.
Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой на нарадзе звярнуў увагу на пляцоўку за сінагогай, дзе раней была яўрэйская школа. Яе хочуць аднавіць. У першую чаргу заняцца гэтым пытаннем прапануюць яўрэйскай суполцы, піша grodnonews.by.
Уладзімір Краўцоў, старшыня аблвыканкама, падкрэсліў важнасць аблічча будынкаў у гістарычным цэнтры. Гарадскія ўлады будуць асабліва адсочваць тэрміны правядзення рэстаўрацыйных работ у цэнтры горада і стан прылеглай да будынкаў тэрыторыі. Нядобрасумленныя ўладальнікі, якія ігнаруюць тэрміны і ўмовы дагавора, могуць пазбавіцца набытых аб’ектаў.
— Усе будынкі павінны гарманічна ўпісвацца ў архітэктурную карціну горада, таму ў прыярытэце фасадныя працы. Яны павінны быць завершаны ў бліжэйшы час, каб горад летам сустрэў гасцей абноўленым і прэзентабельным. Важна, каб уладальнікі захавалі аблічча будынкаў, нават калі аб’екты неабходна разабраць і ўзвесці з нуля. Калі ж на аўкцыёне прададзены пусты ўчастак, будынак, якое ўзвядуць там, павінна адпавядаць атачэнню. Таму «бетон і шкло» непрымальныя ў гістарычным цэнтры, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.
Таксама Краўцоў звярнуў увагу на Гараднічанку і яе рэчышча, на неабходнасць абароны прылеглай тэрыторыі ад паводак.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…