Ва ўкраінскім Міністэрстве інфраструктуры спадзяюцца запусціць рачныя перавозкі з Беларусі да Чорнага мора праз Украіну ў другой палове 2020 года, перадае hromadske.ua. Украіна мяркуе развіваць унутраныя водныя шляхі да сябе для таго, каб сумясціць Чорнае, Балтыйскае і Каспійскае мора. Для гэтага там плануюць супрацоўнічаць з Беларуссю, Польшчай і Грузіяй.
«Калі нашы польскія суседзі падтрымаюць гэты праект, мы зможам сумясціць Балтыйскае, Чорнае і Каспійскае мора. Гэта вялікі выклік і мы ўжо пачалі неабходныя працэдуры. Спадзяюся, з другой паловы 2020 года мы будзем гатовыя зрабіць першыя перавозкі унутраным водным транспартам з Беларусі да Чорнага мора», — паведаміў міністр інфраструктуры Уладзіслаў Крыклій.
Ён дадаў, што для рэалізацыі гэтага праекта ва Украіне будуць праводзіць працы па паглыбленні дна на рэках, у прыватнасці на Дняпры. Гэта павінна прывесці да росту аб’ёмаў грузаперавозак па Дняпры. Таксама ва ўрадзе чакаюць прыняцце шэрагу законаў аб ўнутраным водным транспарце.
У лістападзе 2018 гадоў ў Беларусі разглядалі магчымасць будаўніцтва свайго першага марскога порта. Ён павінен быў размяшчацца недалёка ад мяжы з Украінай на рацэ Дняпро. Год таму паведамлялася, што бізнес-план будаўніцтва беларускага марскога порта распрацаваны і знаходзіцца на экспертызе ў Мінсктрансе. Праўда, з таго часу навін пра гэта не з’яўлялася, піша euroradio.fm.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…