Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яўген Дудкін праводзіць пікеты на Альшанцы. Ён зарэгістраваны кандыдатам на Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 50.
— Я як кандыдат лічу патрэбным спачатку аб’ехаць акругу, пагаварыць персанальна з людзьмі каля крамаў, іншых месцаў у свабодным выглядзе. Што тычыцца наступных дзеяняў, мы арганізуем сустрэчы з людзьмі ў адной са школ, але гэта будзе бліжэй да пачатку галасавання або падчас галасавання. Галоўнае зараз — размовы з людзьмі на вуліцах, — кажа Яўген.
Першы пікет адбыўся ў панядзелак. Тэмы, якія Яўген закранаў у размовах з людзьмі - гэты рэформы, якія варта ажыццявіць у краіне. Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты распрацавалі пакет рэформаў, які называецца «Адказныя рэформы з новым парламентам». На падставе гэтага пакета размаўлялі з людзьмі аб зменах.
— Людзі пазнаюць, бо тэмы, якія я падымаў падчас мясцовай кампані, тычыліся недапрацовак мясцовых уладаў. Сёння падымаліся тэмы школы, паліклінікі, садкоў, транспарта. Усё тое, што гучала сярод людзей, але мусіць выносіцца на публічную прастору, каб улады яшчэ раз пачулі пра гэта набалелае для людзей, — кажа Яўген.
На акрузе зарэгістравана шэсць кандыдатаў, з іх тры — апазіцыйныя.
23 кастрычніка пікет Яўгена будзе на Вішняўцы, вуліца Кабяка, 13, ля крамы «Алмі», што ля школы #38. 24 кастрычніка — Вішнявец, праспект Кляцкова, ля крамы «Розавы фламінга», 25 кастрычніка — Янкі Купалы, ля крамы «Еўраопт».
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…