Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. апублікаваў папярэдні расклад імпрэзаў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні.
22 лістапада, пятніца
- 11.00—11.45 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).
- 12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
- 13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
- 14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
- Вечар – Канцэрт гурта “Dzieciuki” (дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве).
23 лістапада, субота
- 11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
- 13:00 – Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*
- 16:00 – “Містэрыя”: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*
- 18:00 – “Паўстанцкі ланцуг”. Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*
* – Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.
24 лістапада, нядзеля
- 12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)
- 14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)
Неўзабаве распачне працу адмысловы сайт.
Кнігу пра Каліноўскага выклалі ў вольны доступ. Каб больш беларусаў паехала на перапахаванне
Хто ў камітэце?
Камітэт складаюць грамадскія дзеячы Беларусі і прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, у тым ліку беларусы Вільні. На чале камітэта – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
З усімі прапановамі і па дадатковую інфармацыю прапануюць звяртацца на адрас [email protected]


