Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. апублікаваў папярэдні расклад імпрэзаў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні.

22 лістапада, пятніца

  • 11.00—11.45 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).
  • 12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
  • 13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
  • 14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
  • Вечар – Канцэрт гурта “Dzieciuki” (дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве).

23 лістапада, субота

  • 11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
  • 13:00 – Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*
  • 16:00 – “Містэрыя”: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*
  • 18:00 – “Паўстанцкі ланцуг”. Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*

* – Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.

24 лістапада, нядзеля

  • 12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)
  • 14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)

Неўзабаве распачне працу адмысловы сайт.


Кнігу пра Каліноўскага выклалі ў вольны доступ. Каб больш беларусаў паехала на перапахаванне


Хто ў камітэце?

Камітэт складаюць грамадскія дзеячы Беларусі і прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, у тым ліку беларусы Вільні. На чале камітэта – доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

З усімі прапановамі і па дадатковую інфармацыю прапануюць звяртацца на адрас [email protected]