Social Weekend — гэта найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі, дзе мецэнаты і кампаніі фінансуюць стартапы і ініцыятывы. Зараз праходзіць яго Чатырнаццаты сезон. У наступны тур прайшлі 52 праекты. З іх пяць — гродзенскія.

Help me

Праект накіраваны на навучанне максімальнай колькасці работнікаў дзіцячых садкоў Гродна (выхавальнікаў, нянечак, сацработнікаў, медсясцёр), а таксама бацькоў, дзеці якіх наведваюць гэтыя сады, правілам і ўменням аказання першай і неадкладнай дапамогі дзецям. Інфармацыю падрыхтуе урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг.

www.instagram.com/p/B19CF2dIAPx/

O-PARK

Праект «O-PARK» — гэта квэст з элементамі спартыўнага арыентавання. Сутнасць квэста — прайсці зададзены маршрут у гарадскім лесапарку з дапамогай карты самастойна або ў кампаніі.

Удзельнікам прадастаўляецца некалькі варыянтаў маршрутаў у залежнасці ад узросту, фізічнай падрыхтоўкі, сродку перамяшчэння. Праходзіць квэст дазволена неабмежаваную колькасць разоў. Таксама прадастаўлена магчымасць самастойнага планавання маршрутаў. Праходзіць усё будзе на тэрыторыю лесапарку Пышкі.

пышки
Ілюстрацыйнае фота

Крок ў зялёную будучыню

Дзіцячы Эка-фэст на пляцоўцы дашкольнага цэнтра з удзелам дзяцей мікрараёна і іх бацькоў. Ідэя ў тым, каб адаптаваць зялёную адукацыю для дзяцей дашкольнага ўзросту і бацькоў. Зрабіць першы практычны крок па мінімізацыі адходаў, а менавіта адмовіцца ад выкарыстання поліэтылену ва ўстанове ў рамках дзіцячага эка-фэсту з удзелам жыхароў мікрараёна. Праект рэалізуе Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 58 з Гродна.

Варта падтрымаць! Глядзіце, якія праекты з Гродна прайшлі ў чвэрцьфінал Social Weekend

«Всё путем!«

Большасць людзей з інваліднасцю ў Беларусі не могуць удзельнічаць у турпаходах, экскурсіях, паездках і падарожжах. Часта ім складана знайсці спадарожніка, які будзе ім дапамагаць. Не дазваляюць гэта рабіць таксама іх невялікія даходы і адсутнасць безбар’ернага асяроддзя. У Гродне вырашылі гэта выправіць — валанцёрская група «Крок насустрач» стварыла праект «Всё путем!» для беларусаў з інваліднасцю і без старэйшых за 18 гадоў.


В Гродно хотят помочь путешествовать людям с инвалидностью


люди с инвалидностью путешествия
Фота: vk.com/club172014362

«Центр продолжения жизни«

Стварэнне пансіяната для адпачынку і пражывання людзей «залатога веку» і людзей з інваліднасцю (мужчыны/жанчыны, старэйшыя за 60 гадоў) з інавацыйна-адукацыйнымі элементамі. Гэта можа быць парк-гатэль, у які людзі прыязджаюць на адпачынак і толькі з цягам часу пераязджаюць на пастаяннае пражыванне.


За прызавы фонд у 90 000 BYN на старце змагалася 321 унікальная ідэя. Праекты выбралі па выніках хакатона, народнага галасавання і выбару Амбасадораў і экспертаў. Стваральнікаў праектаў чакае навучанне, чвэрцьфінал, потым зноў навучанне, паўфінал і фінал 12 снежня. Па выніках конкурсу ёсць магчымасць выйграць стартавы бюджэт на рэалізацыю ідэі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]