Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя Святога Губерта стварыў петыцыю да гарадскіх уладаў - з просьбай аб новым будынку ці памяшканні. Зараз у хоспіса ёсць толькі два кабінеты, дзе працуе 7 супрацоўнікаў, а паслугамі хоспіса карыстаецца 55 дзяцей.
29 жніўня прадстаўнікі Гродзенскага дзіцячага хоспіса былі на прыёме ў старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, але сітуацыя ніяк не вырашылася.
14 кастрычніка 2019 года хоспісу прыйшоў адказ на запыт аб прадастаўленні будынка. З яго вынікае, што дзіцячы хоспіс не ўваходзіць у Пералік юрыдычных асобаў і ІП, якім нерухомую маёмасць, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, прадастаўляюць у бязвыплатнае карыстанне, зацверджаны Указам Прэзідэнта
Хоспісу прапанавалі тры памяшканні для арэнды або набыцця на аўкцыёне. Першы варыянт — памяшканне на вул.Сыракомлі, 9, у раёне, які да 2030 года плануюць рэканструяваць пад шматкватэрных забудову. Другі варыянт — капітальная пабудова па вул.Рэпіна, 5а, якую хоспіс можа набыць на адкрытым аўкцыёне. Але аўкцыён ўжо адбыўся 8 кастрычніка.
І трэці варыянт — вул. Акадэмічная, 14, дзе трэба ўладкаванне асобнага ўваходу.
Акрамя таго, у хоспісе перакананыя, што дабрачынныя ахвяраванні ад людзей павінны ісці на дапамогу дзецям, а не ў гарадскі бюджэт. Каб падтрымаць петыцыю хоспіса, ёсть 25 дзён.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…