Гравюры каралей і подпіс Сапегі. У Гродне пакажуць выставу «З Беларуссю ў сэрцы» з калекцыі Міністра замежных спраў

18 кастрычніка ў 17:00 у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выставы рарытэтаў «З Беларуссю ў сэрцы» з калекцыі першага Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1990−1994) Пятра Краўчанкі.

Пётр Краўчанка — вядомы беларускі дыпламат, грамадскі дзеяч і вучоны. Пётр Кузьміч Краўчанка вядомы не толькі як палітычны і дзяржаўны дзеяч, але і як калекцыянер рарытэтаў, звязаных з гісторыяй Беларусі. Калекцыяніраваннем ён пачаў займацца яшчэ ў 1970-х гадах, калі быў аспірантам БДУ. Прыкладам для яго стаў вядомы віцебскі калекцыянер Іван Данілавіч Галькевіч. Фарміраванне калекцыі Пятра Кузьміча адбывалася пад уплывам такіх людзей, як Ляонцій Клок (супрацоўнік гістарычнага музея), пісьменнік Барыс Сачанка, паэт Маскім Лужанін, дацэнт БДУ Анатолій Самускевіч.

Адно з цэнтральных месцаў у экспазіцыі займаюць фотаздымкі Тэафiла-Эўгенiюша Барэццi канца ХІХ стагоддзя, на якіх адлюстраваны віды Нясвіжа і месцы, звязаныя с Адамам Міцкевічам. Частка экспанатаў уяўляюць сабой партрэты вядомых дзяржаўных і палітычных дзеячаў Еўропы і Расійская імперыі. У экспазіцыі прадстаўлены гравюры XVII стагоддзя Дамініка Кусто, на якіх выяўлены прадстаўніку роду Радзівілаў і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага вядомага гравёра XVIII стагоддзя Готліба Якаба Марсталера, партрэт Кацярыны ІІ гравёра Рейнхарда Вінкелеса і інш.

Значную частку калекцыі складаюць аўтографы вядомых асоб. На выставе прадстаўлены дакументы з подпісамі Льва Сапегі, Льва Талстога, Кацярыны ІІ, Мікалая І і інш. Асаблівую ўвагу прыцягвае комплекс дакументаў, гравюр і памятных медалёў, звязаных з імператарм Францыі Напалеонам І Банапартам.


Маленькі свет на макрафота. Выстава Сяргея Саковіча пакажа, як з мухі зрабіць слана


Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025