Аўтар петыцыі прапануе забараніць распаўсюд сеткі 5G ў Гродзенскай вобласці. Петыцыя з’явілася два дні таму, на момант публікацыі яе падпісалі шэсць чалавек.

“Мы лічым, што радыёчастотнае выпраменьванне 5G нясе небяспеку для здароўя, у сувязі з чым просім забараніць устаноўку абсталявання для сеткі 5G ў Гродне і Гродзенскай вобласці”, – гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Ніжэй аўтар прыводзіць спасылку на міжнародны зварот, у якім пералічваюцца аргументы для забароны 5G у свеце.

Раней гэты ж аўтар ініцыяваў збор подпісаў за забарону рэкламы Coca-Cola, увядзенне спецыяльнай маркіроўкі для прадуктаў з павышаным утрыманнем цукру і перамяшчэнне гандлёвых павільёнаў “Табакерка”, устаноўленых у Гродне.