Яшчэ адна «Тэрыторыя бяспекі» з’явілася ў Астравецкім раёне — у аграгарадку Варняны. Гэта ўжо другі такі прыпынак на Астравеччыне. На іх сабрана карысная інфармацыя ад пажарных, дарожнікаў і Чырвонага Крыжа. Мясцовыя ўлады ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі чырвоную стужачку на адкрыцці, піша grodnonews.by.