У гродзенскай кавярні «Шэкспір» у верасні памяняўся ўладальнік. Будучы фармат установы трымаецца ў таямніцы. Новае кіраўніцтва плануе стварыць з кафэ сапраўдны англійскі куток, дзе дзеля атмасферы зменіцца практычна ўсё.
«Цяпер мы называемся „Shakespeare's corner“ ["Куток Шэкспіра"]. З 8 раніцы — „Аўсянка, сэр!“ і класічныя англійскія сняданкі, увечары — чаяванне. У меню традыцыйныя гарачыя, халодныя напоі і лёгкая закуска. Абыгрываем лічбу 14 — колькасць радкоў у санеце — 14 пазіцый у алкаголі, кактэйлях, дэсертах і сэндвічах», — распавядае ўласніца Сафія Шапялевіч.
У новым «Shakespeare's corner» будзе 25 пасадачных месцаў. Акрамя меню, англійская абстаноўка дапоўніцца тэматычнымі мерапрыемствамі.
«У нас будзе жывая музыка, тэатральныя паказы, лекцыі, гутаркі пра тэатр і паэзію. У нашых планах стварыць элегантную англійскую атмасферу з цэнамі, даступнымі ў першую чаргу жыхарам Гродна», — дадала Сафія.
Абноўленая кавярня адкрыецца ў лістападзе.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…