У гродзенскай кавярні «Шэкспір» у верасні памяняўся ўладальнік. Будучы фармат установы трымаецца ў таямніцы. Новае кіраўніцтва плануе стварыць з кафэ сапраўдны англійскі куток, дзе дзеля атмасферы зменіцца практычна ўсё.

«Цяпер мы называемся „Shakespeare's corner“ ["Куток Шэкспіра"]. З 8 раніцы — „Аўсянка, сэр!“ і класічныя англійскія сняданкі, увечары — чаяванне. У меню традыцыйныя гарачыя, халодныя напоі і лёгкая закуска. Абыгрываем лічбу 14 — колькасць радкоў у санеце — 14 пазіцый у алкаголі, кактэйлях, дэсертах і сэндвічах», — распавядае ўласніца Сафія Шапялевіч.

У новым «Shakespeare's corner» будзе 25 пасадачных месцаў. Акрамя меню, англійская абстаноўка дапоўніцца тэматычнымі мерапрыемствамі.

«У нас будзе жывая музыка, тэатральныя паказы, лекцыі, гутаркі пра тэатр і паэзію. У нашых планах стварыць элегантную англійскую атмасферу з цэнамі, даступнымі ў першую чаргу жыхарам Гродна», — дадала Сафія.

Абноўленая кавярня адкрыецца ў лістападзе.


У Гродне з’явілася новая арт-прастора. Там будуць праходзіць выставы

Дзе ў Гродне набыць каву ў свой кубак (са зніжкай і без)

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]