Навіны

Улады дасьледуюць, ці сапраўды цяжкахворым дзецям у Гродне патрэбныя дадатковыя паслугі

Горадзенскі гарвыканкам адказаў дзіцячаму госьпісу на просьбу аплочваць паслугі для цяжка хворых дзяцей. Адказ пакуль не станоўчы і не адмоўны, піша «Радыё С**бода».

Госьпіс зьвяртаўся да ўладаў з просьбай аплочваць дадатковыя паслугі для цяжкахворых дзяцей зь бюджэту. Першы, вусны зварот быў год таму. Старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой тады адказаў у гутарцы, што гэта не такія вялікія грошы.

Гаворка ідзе пра 25 тысяч рублёў у год, якія пойдуць на заробак спэцыялістам госьпісу. Яны змогуць тады рабіць цяжкахворым дзецям масаж і праводзіць зь імі заняткі лячэбнай фізкультуры, аказваць паслугі па сацыялізацыі дзіцяці і бацькоў, паслугі псыхоляга — усё гэта дома.

Паводле апытаньня бацькоў, якое праводзіў госьпіс, большасьць сем’яў зацікаўленыя ў такіх паслугах. Каля 80% замаўляюць іх для сваіх дзяцей у платных спэцыялістаў. Бясплатна іх цяпер можна атрымаць толькі ў паліклініцы, але трапіць туды з розных прычын складана.

Нядаўна госьпіс атрымаў адказ на свой пісьмовы зварот з гарвыканкаму.

Адказ уладаў
Паводле адказу, улады цяпер дасьледуюць, ці сапраўды цяжкахворым дзецям патрэбныя паслугі госьпісу. Да таго ж у адказе нагадалі, што таго, хто будзе аказваць такія паслугі за дзяржаўныя грошы, паводле закону трэба выбіраць на конкурснай аснове.

У той жа час госьпіс шукае новы будынак. Цяпер ён месьціцца ў памяшканьні дзіцячай паліклінікі. Выдзеленых плошчаў не хапае, а паліклініка ня можа выдзеліць больш пакояў. Арганізацыя зьвярталася да гарадзкіх уладаў з просьбай даць у карыстаньне большы будынак, прыкладам, былы мэдыцынскі выцьвярэзьнік.

Аднак з гарвыканкаму адказалі адмоўна, бо госьпіс не ўваходзіць у сьпіс арганізацый, якім належыць выдаваць памяшканьні ў бескаштоўнае карыстаньне.

Цяпер госьпіс шукае новае памяшканьне на камэрцыйнай аснове, плошчай каля 200 квадратаў.

Сэнсорны пакой у госьпісе

Госьпіс у Горадні — недзяржаўная, некамэрцыйная арганізацыя. Ён існуе за кошт спонсарскай дапамогі перадусім ад буйных беларускіх прадпрыемстваў, а таксама дзякуючы праектнай дзейнасьці (гранты) і ахвяраваньням людзей. Дзяржава не выдзяляе сродкаў на яго ўтрыманьне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025