Выстава Вольгі Шчарбінскай «Сон у летнюю ноч» адкрылася 12 кастрычніка ў арт-кафэ «AvaCava». Уладальнікі выкарыстоўваюць кафэ як выставачную плошчу. І ў гэтым ёсць шмат плюсаў.
— Мне здаецца, гэта больш з часам звязана. Час цяпер паскорыўся і мысленне таксама паскараецца. Гэта зручна і камфортна для людзей. Ты прыходзіш у кавярню і не проста п’еш каву, а заадно паглыбляешся ў мастацтва, робіш дзве справы адначасова, — кажа арганізатарка выставы Кацярына Петруцый. — Наогул, кавярня — ідэальная пляцоўка для работ. Таму што гэта хутка, зручна, камфортна. Кавярня — гэта гатовы інтэр'ер. І наведвальнікам прасцей на «жывой» сцяне ўявіць, як праца будзе глядзецца дома.
Кацярына кажа, што выкарыстанне арт-кафэ для выставы не звязана з недахопам галерэй у горадзе. Але тое, што іх сапраўды не хапае — факт. А наогул, тое, што мастацтва жыве ў любым выглядзе — адназначна добра. Магчыма, пазней гэта прывядзе да адкрыцця спецыяльных пляцовак.
«AvaCava» адкрылася ў ліпені. Акрамя непасрэдна кавы, тут ёсць пакой для лекцый. А сцены кафэ змяшчаюць працы мастакоў і фатографаў. Тут ужо прайшлі дзве выставы.
— Адзін з заснавальнікаў кафэ і ідэйны натхняльнік — гэта таксама гродзенскі мастак, які скончыў наш гродзенскі ўніверсітэт. Але які па асабістых прычынах і з-за цягі да мастацтва жыве за мяжой. Тым не менш, ён максімальна рухае кафэ. Гэта мая сястра Ніка Доля, — распавядае адзін з заснавальнікаў кафэ Ягор Доля. — Бачачы, што ў Гродне такіх устаноў мала, мы вырашылі максімальна прасоўваць менавіта культурную частку Гродна, каб падняць узровень нашага мастацтва. Таму што ўсё ж такі, сумна гэта прызнаваць, мы трохі адстаем. Не ад якасці, хутчэй, ад колькасці і накіраванасці спецыфікі культурнага Гродна.
Вольга Шчарбінская — сцэнограф, мастак па касцюмах у драматычным тэатры і тэатры лялек. Жывапіс для яе — гэта хобі.
— У Гродне гэта першая выстава жывапісу. У асноўным я працую ў тэатры: з касцюмамі, з дэкарацыямі, у хуткім рытме, з тэрмінамі. Таму жывапіс для мяне — астравок спакою, гармоніі, сузірання, — кажа Вольга.
Праца ў тэатры ўплывае і на жывапіс Вольгі. Выставу яна назвала па творы Шэкспіра — «Сон у летнюю ноч». Вольга кажа, што гэтая п’еса чароўная. Як і яе працы.
У каляровай гаме Вольга натхнялася Прыбалтыкай.
— Многія працы зробленыя на аснове замалёвак з маіх паездак, падарожжаў. Вельмі люблю Прыбалтыку. Вядома, гэта адчуваецца па гаме. Не яркія, адкрытыя колеры, а складаныя прыгожыя пераходы, складаныя шэра-блакітныя колеры, шэрыя адценні: як мора, складанае адценне пяску, шэрае нясонечнае неба.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…