Драўляную статую вялікага князя Вітаўта, якая стаяла паміж Старым і Новым замкамі ў Гродне, прасушылі і сталі абследаваць. Аб тэрмінах вяртання скульптуры да замкаў ніхто не спяшаецца гаварыць. Тым часам у інтэрнэце ўжо амаль 1000 чалавек падтрымала ідэю новага помніка Вітаўту.

30 верасня гарадскія службы адрэагавалі на матэрыял Hrodna.life наконт аварыйнага стану драўлянай статуі Вітаўта. Спецыяльная камісія вырашыла часова прыбраць скульптуру, пакуль яна сама не ўпала. Скульптуру перавезлі на адно з прадпрыемстваў ЖКГ.


У гродненских замков убрали деревянного Витовта. Решается его дальнейшая судьба

Деревянную скульптуру князя Витовта в Гродно пообещали отреставрировать


Скульптуру пачалі дэталёва абследаваць, распавёў намеснік генеральнага дырэктара гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка.

«Для працы патрабуюцца намаганні. Падстава статуі сапсаваная. 10 кастрычніка мы разам з майстрам Мікалаем Склярам выязджалі і дадаткова аглядалі Вітаўта. Будзем спадзявацца, што толькі падстава падпсаваная. Усё што можна мы захаваем, закансэрвуем. Праца сур’ёзная і адказная, тут патрабуецца ўменне і уседлівасць», — распавёў Сяргей Сямашка.

Статуя Витовта в Гродно перед тем как её убрали
Статуя Вітаўта ў Гродне перад тым як яе прыбралі
Разьбяр па дрэве Мікалай Скляр не спяшаецца рабіць высновы.

«Статуя ў нядобрым стане. Але калі людзі лётаюць у космас, то і Вітаўта можна будзе выратаваць. Толькі гэта не ўсё так адразу. Будзем штосьці думаць», — адзначыў майстар.

Статую вялікага князя літоўскага Вітаўта паставілі каля гродзенскіх замкаў у пачатку 1990-х. Скульптура стала падарункам гораду ад Літоўскага фонду культуры. Падобная скульптура Вітаўта была пастаўлена ў Троках.

Праз дзень пасля дэмантажу скульптуры ў інтэрнэце з’явілася петыцыя за ўстаноўку бронзавага помніка вялікаму князю. На 11 кастрычніка петыцыю падпісала амаль 1000 чалавек.

Даведка

Вялікі князь літоўскі Вітаўт жыў у Гродне і на месцы згарэлага драўлянага пабудаваў тут каменны замак, які цяпер мы называем Старым. Тут ён заключыў пагадненне з ордэнам крыжакоў. Пасля перамогі саюзнага войска ў Грунвальдскай бітве Гродна пры Вітаўце стаў хутка развівацца.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]