У Гродзенскім гарвыканкаме 11 кастрычніка падвялі вынікі другога тура конкурсу па выбары турыстычнага брэнда горада. Такім чынам вызначыліся ўсе 11 фіналістаў. Найлепшы праект выберуць цягам 10 дзён.
Паводле вынікаў першага тура было абрана пяць найлепшых работ, у другім туры — шэсць. Усяго на конкурс было пададзена каля 50 праектаў. Фінал у гарвыканкаме павінны правесці да 26 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень, калі горад будзе адзначаць трохгоддзе бязвізавага рэжыму, улады павінны будуць афіцыйна прадставіць турыстычны брэнд горада.
Да галоўнага фіналу ў аўтараў работ ёсць магчымасць дапрацаваць свае прэзентацыі. Найлепшы сярод дзесяці праектаў будуць выбіраць члены журы.
Дарэчы, аўтар самага незвычайнага лагатыпа «Залятай у Гродна» 11 кастрычніка не прыехаў на абарону сваёй працы. Арганізатары распавялі, што аўтар Сяргей Сакума не даехаў да Гродна.
Фіналісты:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…