У Гродзенскім гарвыканкаме 11 кастрычніка падвялі вынікі другога тура конкурсу па выбары турыстычнага брэнда горада. Такім чынам вызначыліся ўсе 11 фіналістаў. Найлепшы праект выберуць цягам 10 дзён.

Паводле вынікаў першага тура было абрана пяць найлепшых работ, у другім туры — шэсць. Усяго на конкурс было пададзена каля 50 праектаў. Фінал у гарвыканкаме павінны правесці да 26 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень, калі горад будзе адзначаць трохгоддзе бязвізавага рэжыму, улады павінны будуць афіцыйна прадставіць турыстычны брэнд горада.


«520 галасоў пад падазрэннем». Што кажуць пра накрутку ў конкурсе на найлепшы брэнд горада


Да галоўнага фіналу ў аўтараў работ ёсць магчымасць дапрацаваць свае прэзентацыі. Найлепшы сярод дзесяці праектаў будуць выбіраць члены журы.

Дарэчы, аўтар самага незвычайнага лагатыпа «Залятай у Гродна» 11 кастрычніка не прыехаў на абарону сваёй працы. Арганізатары распавялі, што аўтар Сяргей Сакума не даехаў да Гродна.

Фіналісты:
У Гродне абралі фіналістаў конкурсу на турыстычны брэнд горада

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]