Да канца кастрычніка павінна вырашыцца спрэчнае пытанне з дзіцячай спартыўнай пляцоўкай паміж вуліцамі Міру і Гагарына. Ужо некалькі дзён сярод жыхароў мікрараёна праводзіцца апытанне. Работы па ўладкаванні паркоўкі прыпыненыя.
Каля дзіцячага садка на вуліцы Міру з пачатку кастрычніка пачалі будаваць новую паркоўку для аўтамабіляў. Яе плануюць размясціць на асфальтаванай спартыўнай дзіцячай пляцоўцы. Меркаванні жыхароў вуліцы падзяліліся. Адны кажуць, што пляцоўку чапаць нельга, а іншыя адзначаюць, што на вуліцы няма дзе ставіць аўтамабілі і стаянкай для іх служыць газон.
У гродзенскай ЖКГ распавялі Hrodna.life, што працы па ўладкаванні паркоўкі прыпыненыя. Гарадскія службы праводзяць апытанне, каб пачуць меркаванне жыхароў.
«За апошні час да нас паступіла некалькі зваротаў ад жыхароў мікрараёна. Адны за захаванне дзіцячай пляцоўкі, іншыя за ўладкаванне паркоўкі, — распавядае прадстаўнік гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка. — Каб прыняць канчатковае рашэнне праводзіцца апытанне жыхароў мікрараёна. Можна сказаць, праходзіць так званае грамадскае абмеркаванне. Плануем па максімуме апытаць жыхароў і зыходзячы з іх думкі прымем канчатковае рашэнне».
Спартыўная пляцоўка мяжуе з плотам дзіцячага саду. Ад плота да пляцоўкі каля метра. Паводле санітарна-гігіенічных нормаў гэтую пляцоўку ў паркоўку перарабляць забаронена. Санітарны разрыў ад аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак да мяжы тэрыторый устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, пляцоўкі адпачынку ці дзіцячай пляцоўкі для паркоўкі на 11−50 машын павінен складаць 20 метраў.
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…