У Гродне раскажуць, як зарэгістраваць сваю арганізацыю

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі запрашаюць на семінар «Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацыяў: прававое рэгуляванне», які адбудзецца ў Гродне 20 кастрычніка (нядзеля).

Сэмінар складаецца з двух блокаў, на першы з якіх запрашаюць прадстаўнікоў ініцыятыў па стварэнні новых арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, на другі — прадстаўнікоў як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі могуць прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках.

Першы тэматычны блок

У першым тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў.

У межах гэтай часткі сэмінару будуць асобна абмеркаваныя тыя зьмены, якія прадугледжаныя да ўнясеньня ў закон «Аб грамадзкіх аб’яднаньнях» згодна з законапраектам, якія сёлета распрацоўваецца ў Міністэрстве юстыцыі.

Другі тэматычны блок

У другім тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя пытанні прававога рэгуляваньня фінансавых паступленьняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасць НКА; афармленне ахвяраванняў ад грамадзянаў; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманьне замежнага фінансаваньня.

Напрыканцы сэмінару ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць індывідуальных кансультацыяў па канкрэтных пытаньнях, зьвязаных са стварэньнем новых НКА альбо з прававым забесьпячэньнем фінансавання грамадзкай дзейнасьці і НКА.

Удзельнікі сэмінару-кансультацыі атрымаюць асобнікі выданняў, што былі выпушчаныя ў межах «Прававой бібліятэкі НКА».

Для каго семінар?

Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве па адным прадстаўніку ад адной арганізацыі з Гродна і Гродзенскай вобласці. У выпадку, калі колькасць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасьць у тэме сэмінару. Заяўнікі з іншых рэгіёнаў могуць быць уключаныя ў склад удзельнікаў пры наяўнасці выразнай матывацыі і адлюстраванні ў заяўцы патрэбы ў канкрэтнай дапамозе.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 20 кастрычніка, пачатак, а 12:00, працягласьць да шасьці гадзінаў. Пра месца правядзення і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сэмінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы: shorturl.at/tITUX

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары: 17 кастрычніка (чацвер), 19:00. Пацьверджаньне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства 18 кастрычніка (пятніца).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025