У Мінску здымуць вострасюжэтны трылер пра Чарнобыль

У Мінску пачаліся здымкі новага беларускага фільма на тэму Чарнобыля з працоўнай назвай «Адлюстраванне», паведаміла БЕЛТА PR-менеджэр карціны Ганна Новік.

Падзеі адбываюцца ў Беларусі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў зоне адсялення пасля аварыі на ЧАЭС. У цэнтры ўвагі - трансфармацыя свядомасці грамадства і адносін паміж людзьмі ў гэтыя гады.

«Тэма Чарнобыля — актуальны трэнд у сучасным кінематографе, які цікавіць гледача. Аўтары ставяць перад сабой задачу з новага боку паглядзець на яе. Параўноўваючы з сусветнымі аналагамі, стваральнікі праводзяць паралелі па гісторыі з фільмам «Не дыши», а па стылістыцы з серыялам «Очень странные дела», — распавяла Ганна Новік.

Карціна «Адлюстраванне» стане першай паўнаметражнай працай рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава і кампаніі «МедиаКуб». Фільм раскажа гісторыю шасці маладых людзей, якія, падарожнічаючы па рацэ, заплываюць у зону адсялення. Воляй выпадку яны становяцца прычынай гібелі чалавека, які там абгрунтаваўся і зарабляе там грошы. У вострасюжэтным трылеры задзейнічаны вядомыя беларускія і расійскія акцёры. Месцам здымак абраны станкабудаўнічы завод ім. С.М. Кірава.

«Мы стараемся зрабіць сучаснае, якаснае і цікавае кіно. Сюжэт трымае інтрыгу да апошняга моманту. Спадзяемся, што глядач (і не толькі беларускі) прыйдзе ў кінатэатр. Над карцінай працуе прафесійная каманда, у якой за плячыма вялікі вопыт», — адзначыў прадзюсар Андрэй Ліпаў. Ён дадаў, што замежныя пракатныя кампаніі ўжо праявілі цікавасць да карціны.

Са снежня трэйлер фільма будзе дэманстравацца ў кінатэатрах Беларусі, Расіі і СНД. Выхад фільма ў пракат плануецца на канец красавіка 2020 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024