4 кастрычніка затрымалі 38-гадовага гродзенца, які уцягваў непаўналетніх у спажыванне наркотыкаў. Мужчына арандаваў ў цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў гурток па робататэхніцы. Акрамя навучання, з некаторымі вучнямі ён ужываў марыхуану, паведамляе МУС Беларусі.

У доме і на працоўным месцы мужчыны была знойдзена марыхуана. Выяўлена, што гродзенец дзяліўся наркотыкамі з трыма непаўналетнімі 14−16 гадоў. Ён быў затрыманы праваахоўнікамі падчас курэння марыхуаны з адным з іх у памяшканні, дзе праводзіў заняткі. Ёсць падставы меркаваць, што колькасць падлеткаў, з якімі ён ужываў, можа быць большай.

Гродзенскім міжраённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 і ч.3 арт.328 КК Беларусі «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». У цяперашні час абвінавачваны узяты пад варту.

www.youtube.com/watch?v=YpoAvEvMdwA&feature=youtu.be