Музей у Новым замку. Фота: Hrodna.life
Савет міністраў пастанавіў перадаць будынак ва ўласнасць Гродзенскай вобласці і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага. З прыняццем гэтага рашэння пачалося афармленне неабходных дакументаў і падрыхтоўцы да пераезду, піша grodnonews.by.
— Для бібліятэкі пераезд стане кропкай, якая акрэсліць новы этап у храналогіі яе жыцця. У сценах Новага замка прымаем чытачоў з 1991 года, і тыя, хто бывае ў нас рэгулярна, чакаюць пераменаў з некаторым хваляваннем. Глядзім наперад вельмі аптымістычна. Магу сказаць, што ўжо ў пачатку студзеня па новым адрасе ў аддзеле абанемента будзем рады бачыць пастаянных чытачоў, — распавяла дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Лідзія Мальцава.
Пераезд пачнецца ў лістападзе. Работа будзе вялікая, і рыхтаваць да яе трэба ўжо сёння. Бібліятэчныя фонды так званага не паўсядзённага ўжытку ўжо вызваляюць кніжныя стэлажы, іх перавязваюць перад падарожжам. Першай у будынак па вуліцы Карбышава пераедзе менавіта кніжная мэбля, каб следам за ёй літаратура размяшчалася ўжо не ў хаатычным парадку.
Інфармацыйныя рэсурсы галоўнай бібліятэкі вобласці сёння налічваюць звыш 604 тысяч асобнікаў дакументаў, і значная іх частка сканцэнтравана менавіта ў памяшканнях Новага замка. Асаблівае месца сярод вялікага літаратурнага багацця адведзена калекцыі рэдкіх кніг ХVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў, унікальным самаробным выданням, а з нядаўняга часу і макетам архітэктурных помнікаў вобласці аўтарства жыхароў Прынямоння. Складана нават уявіць, колькі рэйсаў трэба будзе зрабіць аўтамабілям, якія будуць перавозіць літаратурныя скарбы галоўнай бібліятэкі вобласці.
— Кнігі адкрытага доступу — тыя, што сёння знаходзяцца за спінамі бібліятэкараў ў аддзеле абанемента, — пакінуць замак апошнімі. Для зручнасці чытачоў гэтая зала будзе працаваць як мага даўжэй, бо кожны дзень менавіта тут бываюць каля двухсот чалавек. У ліку апошніх будзе пераязджаць уся перыёдыка гэтага года, электронныя каталогі і кнігі, — працягвае Лідзія Мальцава.
У пачатку наступнага года чытачу рады будуць прапанаваць у новым галоўным бібліятэчнай будынку не толькі цікавую літаратуру. Ужо цяпер кіраўніцтва прадумвае магчымасць арганізацыі тэматычных выстаў, і не выключана, што адна з іх будзе распавядаць пра гісторыю першай публічнай бібліятэкі Беларусі.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…