У Гродне хочуць дапамагчы падарожнічаць людзям з інваліднасцю

Большасць людзей з інваліднасцю ў Беларусі не могуць удзельнічаць у турпаходах, экскурсіях, паездках і падарожжах. Часта ім складана знайсці спадарожніка, які будзе ім дапамагаць. Не дазваляюць гэта рабіць таксама іх невялікія даходы і адсутнасць безбар’ернага асяроддзя. У Гродне вырашылі гэта выправіць.

Валанцёрская група «Крок насустрач» стварыла праект «Всё путем!» для беларусаў з інваліднасцю і без, старэйшышых за 18 гадоў.

«У Беларусі 570 тыс. 912 людзей з інваліднасцю па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 01.08.2019. Спецыялізаваныя турыстычныя паслугі для людзей з абмежаваннямі дае толькі ТАА „Wellness Travel“. Нягледзячы на ​​тое, што з’яўляюцца новыя віды актыўнага адпачынку для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, укладваюцца значныя сродкі ў адаптацыю аграсядзібаў, а грамадскія аб’яднанні традыцыйна арганізоўваюць экскурсіі і турыстычныя злёты, сістэмная праца па стварэнні інклюзіўнага турызму ў рэспубліцы Беларусь пакуль адсутнічае», — пішуць стваральнікі праекта.

Чаму гэта важна для людзей з інваліднасцю?

— Для мяне падарожжа — гэта ўсё. Калі я стамілася, мне дастаткова кудысьці з’ездзіць, змяніць карцінку і атрымаць новыя эмоцыі - і ты сябе ўжо зусім па-іншаму адчуваеш. Мяне падарожжа вучаць шмат чаму. Таму ў нас і ўзнікла ідэя зрабіць гэты праект. Я ўжо шмат сама падарожнічала: і з групай, і ўдваіх з кімсьці. І гэта вучыць значна лепш, чым спецыялізаваныя семінары і трэнінгі, — кажа Ганна Яшына, кіраўніца праекта.

Ганна кажа, што турызм можна разглядаць як эфектыўны метад сацыяльнай рэабілітацыі, які дапамагае людзям з інваліднасцю стаць больш актыўнымі і ініцыятыўнымі, паступова павялічвае ступень іх удзелу ў жыцці грамадства.

Ганна Яшына
— Ты трапляеш пастаянна ў нестандартныя сітуацыі, ты павінен прымаць рашэнні, ты павінен умець камунікаваць з людзьмі. Асабліва, калі ў цябе ёсць інваліднасць і сябар ці знаёмы табе дапамагае. Гэта вельмі шчыльная камунікацыя. Тут трэба ўмець слухаць адзін аднаго і ўлічваць інтарэсы адзін аднаго. Бывае, што табе некуды хочацца яшчэ схадзіць, але ты бачыш, што чалавек, які табе дапамагае, занадта стаміўся. Трэба дамаўляцца. Гэта адзін з момантаў, які для мяне стаў адкрыццём у падарожжы.

Чалавеку з інваліднасцю ў падарожжа прыходзіцца браць больш патрэбных рэчаў. Трэба ўмець выбіраць спадарожніка, які зможа дапамагаць. Яму трэба разумець, што часта прыйдзецца выдаткаваць больш часу, каб кудысьці дабрацца. Але ўсё залежыць ад жадання. Ганна жартуе: «Калі я з кімсьці еду, здаецца, што чалавек другі раз са мной нікуды не паедзе. Але пакуль едуць і другі, і трэці раз. З чаго раблю выснову, што не так усё складана».

Як будуць вырашаць праблему?

У планах — стварыць супольнасць, якая дапаможа людзям з інваліднасцю арганізоўваць экскурсіі, паходы ўнутры свайго горада і паездкі ў іншыя гарады сумесна з людзьмі без фізічных абмежаванняў. Праект будзе рэалізаваны групай гродзенскіх актывістаў з інваліднасцю і без інваліднасці.

У рамках праекта плануюць стварыць сайты і групы ў сацсетках, дзе людзі і будуць шукаць спадарожніка і памочнікаў, кааперавацца для сумесных паходаў, экскурсій, паездак і падарожжаў. Праз couchsurfing.com і падобныя рэсурсы да паездак плануецца прыцягваць мясцовых жыхароў, што дазволіць удзельнікам праекта пазнаёміцца ​​з новымі людзьмі, лепш вывучыць інфраструктуру і асаблівасці незнаёмага горада.

Плануюць арганізаваць не менш за пяць паездак па Беларусі і не толькі. Яны будуць праходзіць раз у два-тры месяцы. Маршрут будзе карэктавацца пад групу. Таксама запланаваны паходы, экскурсіі, квэсты ў горадзе.

У Гродне адновіць працу бясплатны «Клуб англійскай мовы», не менш за дзесяць чалавек пройдуць поўны курс заняткаў «Англійская для падарожнікаў» у фармаце навучальных гурткоў. Гэта дазволіць ім лепш падрыхтавацца да будучых вандраванняў за межы Беларусі. Таксама распрацуюць рэкамендацыі для людзей з інваліднасцю «Як людзям з інваліднасцю самастойна арганізаваць і ажыццявіць паездку па Беларусі і за мяжу».

Бюджэт праекта — 6 000 руб. Ён пойдзе на транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне падчас паездак і іншых мерапрыемстваў, і іншыя выдаткі.

Што ўжо зроблена?

У 2013-м годзе ў Гродне з’явіўся клуб англійскай мовы «Grodno English club», які актыўна развіваўся на працягу 2013−2014-га навучальнага года. Яго ўдзельнікі арганізавалі дзве сумесныя паездкі для людзей з інваліднасцю і без у Вільню і Магілёў. У 2014 — 2017 ў рамках грамадскай кампаніі «Антибарьер» Гродна тэставалі на даступнасць, праводзілі інфармацыйныя сустрэчы, кінапаказы, арганізоўвалі пешы паход з удзелам людзей з інваліднасцю і іншыя мерапрыемствы.

Цяпер праект «Всё путем!» праходзіць галасаванне ў чатырнаццатым сезоне конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Галасаванне праходзіць да 8-га кастрычніка ўключна.

— Магчыма, камусьці падасца, што гэтая ідэя не такая і важная: падумаеш, людзі з інваліднасцю мала падарожнічаюць. Лепш ім больш неабходныя патрэбы задаволіць. Але я на сваім прыкладзе зразумела, наколькі гэта дапамагае пераацаніць многае ў жыцці і сацыялізавацца, — тлумачыць Ганна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024