Намеснік міністра энергетыкі ЗША: паліва для АЭС маглі б пастаўляць і з Амерыкі

ЗША заклікаюць Літву і Беларусь падтрымліваць дыялог у пытанні аб Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. Прычым ЗША нават маглі б пастаўляць для яе паліва, заявіла намесніца міністра энергетыкі ЗША Рыта Барануол.

«ЗША заклікаюць Літву і Беларусь працягваць зносіны і захаваць празрыстасць. Я б сказала, што рэактары ВВЭР, падобныя да ўсталяваных на БелАЭС, бяспечна працуюць у свеце. У будучыні паліва збольшага маглі б пастаўляць і амерыканскія пастаўшчыкі паліва. Гэта ўжо робіцца на некаторых электрастанцыях у свеце «, — сказала Барануол ў панядзелак агенцтву BNS.

Раней міністр энергетыкі ЗША Рык Пэры, які знаходзіцца з візітам у Вільнюсе, заявіў, што Літва павінна мець зносіны з МАГАТЭ і Беларуссю з нагоды БелАЭС у Астраўцы. ЗША не будуць удзельнічаць у перамовах па гэтым пытанні, паведамляе interfax.by.

«Так, мы гэта абмяркоўвалі. Я думаю, што ўсе асцярогі з нагоды атамнай станцыі, — калі дазволіце, паўтару іх ацэнкі, я там не быў, не паглыбляўся ў гэта, таму паўтару тое, чым падзяліўся прэзідэнт (Літвы — ІФ) і іншыя. Ёсць асцярогі з нагоды бяспекі электрастанцыі ў працэсе будаўніцтва «, — сказаў Пэры на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, адказваючы на ​​пытанне агенцтва BNS.


«І Вільню будуць эвакуяваць?» Рэпартаж з літоўскіх маштабных вучэнняў праз БелАЭС


«Ёсць МАГАТЭ, і роля гэтага агенцтва — забяспечыць, каб такія аб’екты адпавядалі міжнародным стандартам», — адзначыў ён.

«Не ў нашых мэтах весці перамовы аб будаўніцтве атамнай станцыі ў Еўропе, і я б сапраўды пакінуў бы гэта лідэрам краіны, і ў вядзенні перамоваў з беларусамі і МАГАТЭ», — дадаў Пэры.

Літва спадзяецца на ўмяшанне ЗША

Пасля сустрэчы з Пэры літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа выказаў надзею Літвы на тое, што «ЗША актыўна ўступяць у дыялог з Беларуссю з мэтай забеспячэння бяспекі БелАЭС».

«Гэтая электрастанцыя ўяўляе і небяспеку гібрыдных пагроз у рэгіёне Балтыйскіх краін, таму вельмі важна, каб ЗША звярнулі ўвагу на бяспеку і захаванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Еўропе», — адзначыў прэзідэнт.

Урад Літвы сцвярджае, што БелАЭС, якая знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Вільнюса, будуецца без захавання стандартаў бяспекі і экалогіі. Менск гэтыя абвінавачванні катэгарычна адхіляе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025