Горад

На Гагарына на месцы спартыўнай пляцоўкі з’явіцца паркоўка для аўтамабіляў

На вуліцы Гагарына з пачатку кастрычніка будуюць новую паркоўку для аўтамабіляў. Яе плануюць размясціць на асфальтаванай спартыўнай пляцоўцы. Меркаванне жыхароў вуліцы падзяліліся. Адны кажуць, што пляцоўку чапаць нельга, а іншыя адзначаюць, што на вуліцы няма дзе ставіць аўтамабілі і стаянкай для іх служыць газон.

Мясцовы жыхар Уладзімір Кульбіцкі лічыць, што гарадскія ўлады ў гэтым выпадку пайшлі шляхам найменшага супраціву. Замест таго, каб давесці да ладу існуючыя паркоўкі і абсталяваць парковачныя «кішэні», вырашылі аддаць пад аўтамабілі спартыўную пляцоўку.

Дзеці будуць дыхаць газамі?

«Улетку пляцоўка актыўна выкарыстоўваецца па прызначэнні. У цёплы час — гэта любімае месца мясцовых дзяцей. Сюды прыходзяць паганяць мяч і пакатацца на самакаце дзеці з бліжэйшых двароў. Побач дзіцячы сад. Ад плануемай паркоўкі да плота саду крыху больш за метр. Як гэта вяжацца з адпаведнымі нормамі? Ці радыя будуць бацькі, чые дзеці будуць на прагулцы ў дзіцячым садзе дыхаць выхлапнымі газамі машын, якія праграваюцца ў халодную пару?», — кажа Уладзімір.

Так паркуюцца на Гагарына

Деці ці машыны?

У Рамана Алешкі, як і ў многіх жыхароў вуліцы Гагарына, ёсць аўтамабіль. Мужчына адзначае, што гатовы выдаткаваць больш часу на пошук паркоўкі толькі дзеля таго, каб на вуліцы захавалася спартыўная пляцоўка для дзяцей.

«Пасля рамонту цеплатрасы працоўныя закаталі пляцоўку ў асфальт і забыліся вярнуць футбольныя вароты. Я адмыслова звяртаўся на 115.бел, каб вярнулі ўсё на свае месцы. Улетку там пастаянна хлапчукі гуляюць у футбол, катаюцца на роварах, роліках і скейтах. Гэта адзіная роўная пляцоўка на нашай вуліцы. Там і баскетбольныя шчыты ўстаноўлены. Можна сказаць, шматфункцыянальная пляцоўка, якая карысталася попытам у жыхароў вуліцы. А цяпер яе хочуць прыбраць. Я гатовы цярпець і шукаць паркоўку, але галоўнае каб пляцоўку захавалі. А то атрымліваецца, што ў нашых уладаў у прыярытэце паркоўкі, а не спартыўныя пляцоўкі для дзяцей «.

Новая паркоўка палегчыць жыццё

Алёна, наадварот, выступае за стварэнне новых парковачных месцаў на вуліцы Гагарына. Жанчына адзначае, што дзецям ёсць дзе гуляць, а асфальтаваная пляцоўка попытам у іх не карыстаецца.

«Я тут жыву ўжо 45 гадоў і новыя парковачныя месцы — гэта жыццёвая неабходнасць для нашага раёна. Паглядзіце, дзе машынам прыходзіцца паркавацца: усе на газонах. Увечары хуткая дапамога прыязджае і нават заехаць не можа. А ў нас жывуць у асноўным пенсіянеры, да іх лекары рэгулярна прыязджаюць. Новая паркоўка палегчыць жыццё ўсім: і жыхарам, і сацыяльным работнікам. Што тычыцца дзіцячай пляцоўкі, то яна практычна пустуе, усе гуляюць у іншых месцах. У маё дзяцінства, гэта яшчэ ў савецкія гады, яна была папулярная, там залівалі каток, а цяпер усе ходзяць гуляць на школьны стадыён або на суседнюю дзіцячую пляцоўку, дзе ёсць трава».

Заказчык новай паркоўкі - гарадское ЖКГ, падрадчык — Рэмбудаўтадор. Перарабіць пляцоўку пад паркоўку вырашылі пасля звароту аднаго з жыхароў вуліцы Гагарына ў гарвыканкам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025