Актывісты фонда «Młode Kresy», зарэгістраванага ў Польшчы, 5 кастрычніка з польскага боку мяжы ў Кузніцы агітавалі беларускіх грамадзян, якія стаялі ў чарзе ў пункт пропуску, запісвацца ў перапісе насельніцтва палякамі, паведамляе kresy.pl.
Актывісты раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб перапісе і заклікамі заявіць у час перапісу пра сваю польскую нацыянальнасць. Сваю акцыю яны назвалі «Pamiętam kim jestem» («Памятай хто я»).
«Калі яны ў нейкай ступені адчуваюць сябе палякамі, то няхай запішуцца палякамі», — сказала журналістам TVP Białystok актывістка фонда «Młode Kresy» Эвэліна Падгорна, якая сама родам са Львова.
На гэтым тыдні актывісты плануюць таксама раздаваць улёткі на адным з літоўска-беларускіх пунктаў пропуску.
Да пачатку перапісу актывісты расклейвалі ў беларускіх рэгіёнах, дзе жыве вялікая польская нацыянальнай меншасць, налепкі і плакаты падобнага зместу. Агітацыйныя матэрыялы з’явіліся ў Гродне, Лідзе, Шчучыне, Ваўкавыску, Воранаве і Іўе. Крытыку ў інтэрнэце выклікала налепка з Канстанцінам Каліноўскім на «Карце паляка» і подпісам «Я паляк».
Фонд «Młode Kresy» зарэгістраваны ў Польшчы. Яго стварыла ў 2017 годзе моладзь, якая прыехала туды вучыцца з Беларусі, Літвы і Украіны.
Старшыня фонду Міраслаў Капцэвіч кажа, што з’ехаў з Беларусі ў Польшчу з-за пераследу з боку міліцыі і КДБ, якім не падабалася яго грамадская дзейнасць.
«Мы хочам, каб польскасць у Беларусі жыла, мы хочам размаўляць на роднай мове, ведаць сваю культуру, сваю традыцыю. Калі нас будзе ўсё менш, то ўжо не будзе ані мовы, ані культуры», — патлумачыў Міраслаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…