Навіны

У Гродна прыйшла сетка крам SPAR: да адкрыцця рыхтуецца першы магазін

Да канца кастрычніка на Пушкіна адкрыецца EUROSPAR — першы ў Гродне магазін нідэрландскай сеткі супермаркетаў SPAR. Ён заменіць «АЛМІ», які зачыніўся ў сярэдзіне жніўня.

У новым магазіне можна будзе набыць не толькі прадукты, але і нехарчовыя тавары. Як і ў «АЛМІ», будзе гатовая прадукцыя ўласнай вытворчасці і выпечка.

Сетка крам SPAR прыйшла ў Беларусь летам 2017 года. У 2016 годзе франшызу для Беларусі набыла кампанія «Юніфуд», якая кіруе крамамі «АЛМІ» і Zakrama. Сёння ў Беларусі працуе 6 магазінаў SPAR: два ў Мінску і па адным у Пінску, Мазыры, Бабруйску і Брэсце. У планах кампаніі - адкрыццё да 2020 года 60 крам брэнда па ўсёй краіне.

SPAR гэта закупачны кааператыў. Гэта значыць, што некалькі кампаній аб’ядноўваюцца пад адным брэндам, каб мець больш выгадныя ўмовы ў пастаўшчыкоў.

Першы SPAR павінен быў быць на месцы «Кароны»

Першапачаткова планавалася, што сетка SPAR адкрые свой першы магазін на месцы гіпермаркета «АЛМІ» на Касманаўтаў, які закрываўся на рэканструкцыю восенню 2018. Там павінен быў з’явіцца гіпермаркет INTERSPAR. Аднак праз некаторы час стала вядома, што гіпермаркет выкупіла фірма «Тытунь-Інвест» — уладальнік сеткі «Карона». Гэтак жа адбылося і ў Брэсце, дзе «Карона» пашырыла прысутнасць на рынку выкупіўшы краму «АЛМІ» ад кампаніі «Юніфуд».


«АЛМІ» на Касманаўтаў закрыўся: кім былі апошнія пакупнікі і што яны купілі

Падзяліцца
Меткі: бізнес

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025